Прывітанне старшыні
Выбары
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

    Aдно aкно
Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Aдно aкно Мабільны дадатак 142.бел

Мабільны дадатак 142.бел

У рамках дзеяння праграмы Электроннага ўраду ў Рэспубліцы Беларусь Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з кампаніяй «Партнёр» распрацаваны мабільны дадатак 142.бел.

Мабільны дадатак створаны для атрымання адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць у насельніцтва вобласці пры ажыццяўленні і рэалізацыі законных праў і інтарэсаў, вырашэнні пэўных жыццёвых сітуацый і канкрэтных праблем.

Дадатак размешчаны ў краме дадаткаў GooglePlayMarket і даступны бясплатна ўсім уладальнікам тэлефонаў на аперацыйнай сістэме Андроід.

Практычна кожны жыхар вобласці, які мае мабільны тэлефон, можа атрымліваць цікавую для яго інфармацыю, якая пастаянна абнаўляецца, а менавіта:

- пералік адміністрацыйных працэдур з указаннем месца іх ажыццяўлення;
- пералік неабходных дакументаў для прадстаўлення ў службу «адно акно»;
- графік працы службы «адно акно»;
- тэлефон адказнай службовай асобы і інш.

Таксама можна атрымаць поўную інфармацыю з кантактнымі дадзенымі ўсіх кіраўнікоў і адказных асоб у Гомельскім аблвыканкаме, Гомельскім гарвыканкаме, адміністрацыях раёнаў горада Гомеля, раённых выканкамаў, сельскіх выканкамаў, дэпутатаў Гомельскага абласнога, Гомельскага гарадскога і раённых Саветаў дэпутатаў.

Прама з дадатка можна задаць пытанне, якое цікавіць, калі па нейкіх прычынах карыстальнік не знайшоў адказ альбо хоча праінфармаваць органы ўлады аб наяўнасці той ці іншай праблемы ў самых розных галінах жыцця. Для гэтага будуць прапанаваны розныя варыянты сувязі - галасавы званок на нумар 142, адпраўка СМС на нумар 142, адпраўка паведамлення па электроннай пошце або прама праз мабільны дадатак.

Інтэрнэт-рэсурсы