Прывітанне старшыні
Выбары
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Улада Выканаўчая ўлада Старшыня раённага выканаўчага камітэта Касінскі Сяргей Міхайлавіч

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Касінскі Сяргей Міхайлавіч

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам), падуладных райвыканкаму арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, прызначае на пасаду і вызваляе ад пасад работнікаў апарата райвыканкама, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Лельчыцкага раёна.

Вядзе пытанні кадраў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, фінансавых органаў, грамадзянскай абароны.

Узаемадзейнічае з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам і Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў, Мазырскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю, Мазырскім міжраённым аддзелам Упраўлення Камітэта Дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, Лельчыцкім раённым Саветам дэпутатаў.

Выступае ад імя райвыканкама ва ўзаемаадносінах з пракуратурай, судом, ваенным камісарыятам.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
• аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
• аддзел унутраных спраў;
• фінансавы аддзел;
• галоўны бухгалтар;
• сельскія выканаўчыя камітэты.

Узначальвае атэстацыйную камісію пры райвыканкаме, камісію па супрацьдзеянні карупцыі ў райвыканкаме.

Ажыццяўляе прыём грамадзян па асабістых пытаннях кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 8.00 да 13.00 (г.п.Лельчыцы вул. Савецкая, 42 каб. 202). Прыёмная: каб. 201, тэл. (факс) 8-02356-5-02-10.

Інтэрнэт-рэсурсы