Прывітанне старшыні
Выбары 2019
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэспублікі

31 кастрычніка 2019

Нацыянальную мадэль службаў планавання сям'і і аховы мужчынскага здароўя распрацавалі ў Беларусі

Нацыянальную мадэль службаў планавання сям'і і аховы мужчынскага здароўя распрацавалі ў Беларусі, паведаміла начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая ў час круглага стала "Новая парадыгма ўстойлівага дэмаграфічнага развіцця: ключавыя элементы" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я думаю, у пачатку наступнага тыдня мы яе накіруем усім зацікаўленым дзяржаўным органам, размесцім для грамадскага абмеркавання. Усе заўвагі і прапановы абавязкова ўлічым", - сказала Людміла Лёгкая.

Вялікі раздзел прысвечаны мужчынскаму здароўю. Паводле даных, заснаваных на зваротах пацыентаў, у 2018 годзе ў Беларусі на 100 тыс. мужчын старэйшых за 18 гадоў зарэгістравана 110,5 выпадку мужчынскай бясплоднасці. Сярод жанчын гэты паказчык амаль у восем разоў вышэйшы - 853,7 выпадку. "Справа не ў тым, што бясплодных мужчын менш, проста яны значна радзей да нас звяртаюцца", - растлумачыла начальнік аддзела. У прыватнасці, гэта звязана з тым, што мужчынская бясплоднасць - табуіраваная ў многіх краінах тэма. Тым не менш, паводле аператыўных даных, у Беларусі ў бясплодных сем'ях удзельная вага мужчынскай бясплоднасці складае 40 працэнтаў.

На сесіі "Здароўе і дабрабыт жанчын: кропкі росту" Міністэрства аховы здароўя прадставіла дзяржаўную палітыку ў галіне аховы здароўя ў аспекце жаночага здароўя.

Круглы стол арганізаваны пры падтрымцы нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця па праекце ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА "Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь", нацыянальным выканаўчым агенцтвам якога з'яўляецца Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы