Прывітанне старшыні
Выбары
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Раён Геаграфічнае становішча

Геаграфічнае становішча

Лельчыцкі раён утварае гарадскі пасёлак Лельчыцы, размешчаны на левым беразе ракі Убарць (прыток Прыпяці) і 73 населеныя пункты, адміністрацыйна аб'яднаныя ў 12 сельскіх Саветаў: Лельчыцкі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Бараўскі, Глушкавіцкі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Мілашэвіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі, Ударненскі. 

Раён размешчаны каля паўднёвых граніц рэспублікі і ўваходзіць у склад паўднёвай агракліматычнай зоны. 

На паўднёвым усходзе ён мяжуе з Оўруцкім і Алеўскім раёнамі Жытомірскай вобласці, на паўднёвым захадзе - з Ракітнянскім раёнам Ровенскай вобласці Украіны, на ўсходзе - з Ельскім, Мазырскім, на захадзе - з Пінскім і на поўначы - з Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнамі. 

Геаграфічная плошча раёна складае 322131 га. Тэрыторыя раёна пераважна раўнінная. Працякае 24 рэчкі агульнай працягласцю 494 кіламетры, шмат балот і забалочаных участкаў, азёр і вадасховішчаў, асабліва ў пойме ракі Убарць. 

Раслінны і жывёльны свет раёна вельмі багаты. На тэрыторыі раёна можна сустрэць рэдкія віды флоры і фаўны, занесеныя ў Чырвоную кнігу: шалфей лугавы, кучаравая лілея, венерын чаравічак, асака ценявая, рысь, белавежскі зубр, гагара, балотная чарапаха. 

Каля вёскі Глушкавічы ёсць унікальнае радовішча будаўнічага каменю, які знаходзіцца на паверхні. З карысных выкапняў пераважае торф, пясок, гліна.

Інтэрнэт-рэсурсы