Прывітанне старшыні
Выбары
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Эканоміка Прамысловасць

Прамысловасць

На тэрыторыі Лельчыцкага раёна ў 2019 годзе функцыянуе 3 прамысловыя прадпрыемствы: шчэбзавод «Глушкевічы», ПВГУП «В.П. Буткоўскі», КВУП «Лелькам». Асноўную ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме прамысловай  вытворчасці займаюць шчэбзавод «Глушкевічы» 46,1%, ПВГУП «В.П.Буткоўскі» 26,5%.

Прамысловымі прадпрыемствамі Лельчыцкага раёна па секцыях В,С,D,E за 2019 год выраблена прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах на суму 20 219 тыс. рублёў, што складае 123,8% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года. Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, разлічаны па індэксах фізічнага аб'ёму (далей – ІФА), склаў 30 631,9 тыс. рублёў, тэмп росту 131,4 %. Па стане на 1 студзеня 2020 года ўзровень запасаў гатовай прадукцыі па прамысловых прадпрыемствах у фактычных адпускных цэнах склаў 2006 тыс. рублёў і ў параўнанні з пачаткам года павялічыўся на 1 031,0 тыс. рублёў. Да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці аб'ём запасаў склаў 119,1% (на 68,6% павялічыўся да пачатку года), у тым ліку па камунальных прадпрыемствах – 122,3%.

Шчэбеневы завод «Глушкевічы» займаецца здабычай і абагачэннем (драбленнем і сартаваннем) будаўнічага каменю, забяспечвае патрэбнасць у нярудных матэрыялах арганізацый Гомельскай вобласці і іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Цяпер шчэбзавод вырабляе шчэбень усіх фракцый: гравійна-пясчана-шчэбеневыя сумесі, адсяванне, бутавы і брусчаты камень, што выкарыстоўваюцца, у асноўным, у будаўніцтве.

Выпускаемая прадукцыя мае міждзяржаўны стандарт (ДАСТ 8267-93). Колькасць работнікаў складае 270 чалавек.

Прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «В.П. Буткоўскі» з'яўляецца цяпер адным з горадаўтваральных.

Сярэдняспісачная колькасць 197 чалавек.

Цяпер у структуру прадпрыемства ўваходзяць 15 цэхаў і структурных падраздзяленняў.

Прадпрыемствам аказваецца больш як 20 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з'яўляюцца рытуальныя паслугі (вытворчасць вырабаў з граніту, мармурова-гранітнай крошкі і мастацкія работы на іх), вытворчасць вырабаў з металу і бетону (плітка, декаратыўная агароджа і іншыя), распілоўка драўніны і выраб рознай прадукцыі з яе.

Акрамя асноўных відаў дзейнасці ПВГУП «В.П. Буткоўскі» адкрыты аб'екты грамадскага харчавання, аб'екты аграэкатурызму, аб'екты прыдарожнага сэрвісу.

Інтэрнэт-рэсурсы