2021 год будзе адзначаны важнай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі - людзі розных сацыяльных груп, прафесій і узростаў - абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць напрамкі стратэгіі далейшага развіцця рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.
Запрашаем вас прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.
Свае прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай пры Лельчыцкім раённым выканаўчым камітэце ў аўторак і чацвер з 16.00 да 18.00 у перыяд з 12 лістапада 2020 г. па 21 студзеня 2021 года па адрасе: г.п. Лельчыцы вуліца Савецкая, 42, каб. № 115.
Прапановы ў дадзены час прымаюцца як асабіста, так і па тэлефоне 8 (02356) 5-00-49.