Прывітанне старшыні
Год исторической памяти
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Навіны Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

1 снежня 2022
З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі Як расказалі ў Мінпрацы, адпаведнае рашэнне прынята згодна з указам Прэзідэнта ад 10 лістапада 2022 года нумар 397 "Аб павышэнні пенсій". "У адпаведнасці з пераразлікам памер працоўнай пенсіі павялічыцца на 5 працэнтаў. І гэта трэцяе павышэнне працоўных пенсій у 2022 годзе. Раней гэтыя выплаты павышаліся ў сакавіку - на 7 працэнтаў і жніўні - на 10 працэнтаў. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў снежні 2022 года складзе Br670", - расказалі ў Мінпрацы....
24 лістапада 2022
Герасімаў: КДК будзе прымаць самыя жорсткія меры за парушэнні сістэмы рэгулявання цэн "Вы ведаеце патрабаванне Прэзідэнта: асноўная мэта органаў мясцовай улады - забеспячэнне, напаўненне паліц. Не дай бог, у нейкім магазіне нешта прападзе. Паверце, я звяртаюся да сетак: што датычыцца камітэта, мы будзем прымаць самыя жорсткія меры. Мы, вядома, сабралі ўсе звесткі, хто скараціў пастаўкі, і з імі разбяромся", - сказаў Васіль Герасімаў....
17 лістапада 2022
Беларусі выдзеляць крэдыт на 105 млрд расійскіх рублёў на імпартазамяшчэнне На гэты момант бакі пацвердзілі ўжо гатоўнасць да пачатку фінансавання 12 праектаў....
10 лістапада 2022
Пенсіі ў Беларусі будуць павышаны з 1 снежня на 5 працэнтаў Кіраўнік дзяржавы дадаткова растлумачыў свой тэзіс, адзначыўшы і дзеянні ў сферы цэнаўтварэння: "Таму і да цэн некалькі разоў я звяртаўся. І сёння хачу падкрэсліць. Я разумею, што пенсіянер не купляе брэндавыя нейкія рэчы. Ён жыве сціпла і ў асноўным купляе прадукты харчавання, простае адзенне... І там, можа, на нейкія групы тавараў цэны выраслі больш за 10 працэнтаў, скажам так... Зразумела, што, можа, недзе крыху вышэй. Таму і было прынята рашэнне па рэгуляванні цэн і выпрацоўцы сістэмы цэнаўтварэння. Каб усё ж такі нашы людзі адчулі, што дзяржава бачыць гэтыя праблемы і спрабуе іх вырашыць. У снежні або студзені збяромся і паглядзім, наколькі эфектыўна ўрад і губернатары працуюць у напрамку стрымлівання цэн"....
3 лістапада 2022
Хто не мае права выбіраць і быць выбраным? Карпенка аб навацыях Выбарчага кодэкса Так, нормы выбарчага заканадаўства прыведзены ў адпаведнасць з Канстытуцыяй, у прыватнасці: для кандыдатаў у прэзідэнты павялічаны да 40 гадоў узроставы цэнз і да 20 гадоў - цэнз аседласці, устаноўлена не больш за два тэрміны, на якія можа быць выбрана прэзідэнтам адна і тая ж асоба....
26 кастрычніка 2022
Больш за 62 тыс. дзяцей плануюць аздаравіць у лагерах Беларусі на асенніх канікулах У аздараўленчых лагерах будуць арганізаваны заняткі па інтарэсах, а таксама рэалізаваны аздараўленча-адукацыйныя праграмы, якія нацэлены на патрыятычнае, маральнае выхаванне, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, развіццё дзелавых і камунікатыўных якасцей у дзяцей. Усе жадаючыя і дзеці, якія маюць у гэтым патрэбу, будуць ахоплены аздараўленнем у асенніх лагерах 2022 года....
19 кастрычніка 2022
"Яна павінна выспець і легчы на сэрца". Лукашэнка аб фарміраванні дзяржаўнай ідэі "Я і сам спрабую неяк нешта сфармуляваць. Але прыходжу да высновы, што гэта немагчыма сфармуляваць, пакуль цябе не падапрэ час. Пакуль час цябе не прымусіць яе сфармуляваць. Вось я ўжо да гэтага пачынаю прыходзіць і думаю: можа, мы дарэмна вельмі напружваемся. Выдумаць яе нельга. Яна павінна выспець", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы....
5 кастрычніка 2022
Ці будзе ў Беларусі мабілізацыя? Лукашэнка яшчэ раз расставіў кропкі над "і" і абверг фэйкі "Яшчэ раз падкрэсліваю: нам няма неабходнасці аб'яўляць мабілізацыю. На шчасце, вайны на тэрыторыі Беларусі няма", - запэўніў беларускі лідар....
Інтэрнэт-рэсурсы