Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Раён Заслужаныя і ганаровыя грамадзяне

Заслужаныя і ганаровыя грамадзяне

Многае перажыў наш раён. Кожная старонка яго багатай гісторыі ўнікальная, на кожнай – здзяйсненні і лёсы людзей. Іх вялікая сіла духу, велізарны патэнцыял, бязмежная любоў да родных мясцін заўсёды дапамагалі выстаяць у самыя цяжкія часы.
Сёння, гаворачы пра гісторыю раёна, нельга не сказаць пра людзей, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі Лельчыцкаму  раёну.

  Семяновіч Васіль Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1887 г. у Любанскім раёне Мінскай вобласці.
Скончыў Курскую фельчарска-акушэрскую школу, Ленінградскі медыцынскі інстытут.
Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў галоўным урачом Лельчыцкай раённай бальніцы (1934-1941 гг., 1944-1946 гг., 1947-1949 гг.).
Васілю Цімафеевічу першаму ў раёне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г.п.Лельчыцы» ў 1967 годзе.
Памёр у 1968 годзе. 
   Курдо Марыя Васільеўна, нарадзілася ў 1906 годзе ў г. Петрыкаве.
Адна з першых настаўніц Лельчыцкага раёна. За навучанне і выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці яна была ўзнагароджана двума ордэнамі «Знак Пашаны», адзін з якіх у 1939 годзе ёй быў уручаны ў Крамлі, медалямі «За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.».
У 1968 годзе Марыі Васільеўне прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР».
 Памерла ў 1986 годзе.  
   Канопліч Павел Ігнатавіч, нарадзіўся ў 1912 г. у в. Замошша, Лельчыцкага раёна ў сялянскай сям’і, удзельнік савецка-фінскай вайны, партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967 гг.).
Пра яго жыццёвы шлях і працоўны подзвіг расказваецца ў кнізе У. Правасуда «Палескі Марэсьеў» 1965 г.
Цаной неймаверных намаганняў з пачуццём найвышэйшага патрыятызму, любові да сваёй радзімы Павел Ігнатавіч Канопліч паказаў прыклад подзвігу і гераізму, калі без ступняў абедзвюх ног асвоіў кіраванне трактарам.
За працоўныя заслугі ў 1966 годзе ўдастоены высокага звання Герой Сацыялістычнай Працы.
Памёр у 1983 годзе.
   Казлоў Мікалай Пятровіч, нарадзіўся ў 1920 г. у в. Палоева Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.
Перад вайной скончыў Бабруйскую фельчарскую школу.
У час Вялікай Айчыннай вайны медыцынскія веды дазволілі Мікалаю Пятровічу ўзначаліць медыцынскую службу батальёна партызанскага палка «Трынаццаць».
Пасля вайны Мікалай Пятровіч паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў з адзнакай у 1950 годзе. Мікалаю Пятровічу прапаноўвалі работу на кафедры або ў адной з клінік Мінска, але ён з жонкай выказалі жаданне пераехаць у глыбінку, дзе іх веды больш патрэбны.
Больш за пяць тысяч паспяховых аперацый у той час было праведзена ўнікальным чалавекам – Мікалаем Пятровічам Казловым.
У 1965 годзе ўдастоены высокага звання «Заслужаны ўрач БССР». З 1968 года ён ганаровы грамадзянін г.п. Лельчыцы.
Памёр у 1971 годзе.
   Тарасевіч Сцяпан Іванавіч, нарадзіўся ў 1920 годзе ў в. Берзавод Лельчыцкага раёна.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны I, II ступеней, Чырвонай Зоркі, медалём «За перамогу над Германіяй».
З 1963 года працаваў дырэктарам Буда-Сафіеўскай васьмігадовай школы.
У 1968 годзе яму прысвоена высокае званне «Заслужаны настаўнік БССР».
Памёр у 1996 годзе.
   Мялешка Сямён Ігнатавіч, нарадзіўся ў 1923 годзе ў в. Каменеў Брагінскага раёна.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалём «За абарону Масквы».
Працаваў дырэктарам лельчыцкай сярэдняй школы. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
У 1960 годзе Сямёну Ігнатавічу прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР».
Памёр.
   Бабуркін Мікалай Цітавіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в. Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны шасцю ўрадавымі ўзнагародамі.
Працаваў настаўнікам, дырэктарам Сіманіцкай сярэдняй школы, намеснікам дырэктара Лельчыцкай сярэдняй школы №2.
Мікалай Цітавіч – «Выдатнік народнай асветы», узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1951 годзе яму прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР».
Памёр у 1999 годзе.
   Марціновіч Іван Мікітавіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Лубня Мазырскага раёна.
Працаваў загадчыкам пачатковай школы ў в. Крупка, выхавальнікам Буйнавіцкай школы-інтэрната.
У 1972 годзе Івану Мікітавічу прысвоена высокае званне «Заслужаны настаўнік БССР».
 Памёр у 1984 годзе.

Інтэрнэт-рэсурсы