Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Звароты грамадзян і юрыдычных асоб Інфармацыя аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

Інфармацыя аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

ІНФАРМАЦЫЯ
аб рабоце са зваротамі грамадзян, што паступілі ў Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт за 9 месяцаў 2021 года

У Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) за 9 месяцаў 2021 года паступіла 128 пісьмовых, вусных і электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, што на 43 (25%) звароты менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года (171), з іх: пісьмовых – 40, вусных – 69, электронных – 19.
Усімі сельвыканкамамі за справаздачны перыяд разгледжана 233 пісьмовыя і вусныя звароты грамадзян, што на 24 (9%) звароты менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года (257).

Колькасць пісьмовых зваротаў, што паступілі ў райвыканкам, у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года зменшылася на 8 зваротаў. На 16 і 19 менш паступіла вусных і электронных зваротаў адпаведна. Са 128 паступіўшых у райвыканкам зваротаў 2 – перанакіраваны для разгляду з Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, 5 зваротаў перанакіраваны для разгляду з іншых органаў, 121 – накіравана непасрэдна ў райвыканкам.

З агульнай колькасці зваротаў, што паступілі ў райвыканкам – 20 (16%) паступіла не ад жыхароў раёна (у 2020 годзе такіх зваротаў паступіла 20%), у асноўным звароты маюць інфармацыйны характар.

За 9 месяцаў 2021 года кіраўніцтвам раёна праведзена 62 прыёмы, прынята 69 грамадзян. Старшынёй райвыканкама праведзена 18 прыёмаў, прынята 44 грамадзяніны. Асноўная тэматыка вусных зваротаў – пытанні: камунальнай і дарожнай гаспадаркі – 13 (19%), працаўладкавання – 7 (10%), сацыяльнага забеспячэння – 6 (9%), жыллёвыя пытанні – 5 (7%).

Са 128 зваротаў, што паступілі ў справаздачным перыядзе, 26 (20%) – вырашаны станоўча, 1 зварот знаходзіцца на кантролі (аднаўленне работы гандлёвай кропкі), па 97 – дадзены растлумачэнні (4 падзякі).

За справаздачны перыяд паступіла 6 калектыўных зваротаў (2020 – 8). Калектыўныя звароты паступілі па наступнай тэматыцы: адукацыя, ахова здароўя, працоўныя адносіны, гандаль, дарожная і сельская гаспадарка.

Кіраўніцтвам райвыканкама праведзены 33 «прамыя тэлефонныя лініі» (2020 – 35), на якія паступіла 35 зваротаў, что на 30 (46%) менш, чым у аналагічным перыядзе 2020 года. З 35 паступіўшых пытанняў 7 (20%) – вырашаны станоўча, па 28 – дадзены растлумачэнні.

Асноўная тэматыка зваротаў, што паступілі ў час «прамых тэлефонных ліній» – пытанні камунальнай і дарожнай гаспадаркі – 14 (40%).

У агульнай структуры зваротаў, што паступілі ў райвыканкам, лідзіруюць пытанні камунальнай і дарожнай гаспадаркі – 30 (23%), працаўладкавання – 8 (6%), сацыяльнага забеспячэння – 8 (6%), пытанні архітэктуры і будаўніцтва – 8 (6%), жыллёвыя пытанні – 6 (5%). (Для даведкі: у аналагічным перыядзе 2020 года асноўнай тэматыкай паступіўшых зваротаў былі пытанні: камунальнай і дарожнай гаспадаркі, працаўладкавання, сельскай гаспадаркі, жыллёвыя пытанні).

Таксама грамадзяне звярталіся па пытаннях заработнай платы, адукацыі, паслуг транспарту, увекавечвання памяці, заканадаўства, пытаннях праваахоўных органаў, гандлю, аховы навакольнага асяроддзя, працоўных адносін, дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, грамадзянска-прававых адносін, пытаннях эканомікі.

За 9 месяцев 2021 года кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 50 выязных прыёмаў, у ходзе якіх звярнуліся 37 грамадзян. Старшынёй райвыканкама праведзена 19 выязных прыёмаў. Асноўная тэматыка зваротаў: пытанні камунальнай і дарожнай гаспадаркі – 11 (30%).

Штомесяц праводзяцца выязныя прыёмы грамадзян у сельвыканкамах. Начальнікамі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, кіраўнікамі ўстаноў, арганізацый праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. За справаздачны перыяд прайшлі прыёмы грамадзян у 9 сельвыканкамах з удзелам старшыні райвыканкама, сустрэчы з насельніцтвам прайшлі ў 40 сельскіх населеных пунктах.

Інтэрнэт-рэсурсы